г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Акцыя «Нашы дзеці»

0

   22 снежня творчая брыгада супрацоўнікаў дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» у складзе Наталлі Лаўрэнковай, Алены Дзембіцкай, Алены Станевіч, Аксаны Мамай і Андрэя Рэгіневіча, апрануўшыся ў касцюмы казачных герояў, накіравалася ў дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

   Валанцёры-бібліятэкары, у рамках акцыі «Нашы дзеці», арганізавалі вясёлае прадстаўленне. Самым актыўным юным пацыентам, прачытаўшым вершыкі, Дзед Мароз і Снягурка падарылі кніжкі, размалёўкі і прысмакі. Не засталіся без салодкіх сюрпрызаў і астатнія малыя. Жадаючыя ўпрыгожыць твар скарысталіся паслугай аквагрым.

Падобныя публікацыі