г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Бібліятэка і праблемы правоў дзіцяці

0

   22 лістапада ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» прайшло мерапрыемства пад назвай «Бібліятэка і праблемы правоў дзіцяці» да міжнародных дню правоў дзіцяці. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 і 11 класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні».

   Вядучая Наталля Курмель пазнаёміла дзяцей з Канвенцыяй «О правах ребёнка», разам падрабязна абмеркавалі права і абавязкі дзяцей. Усе прыйшлі да высновы, што галоўнае права – гэта права на жыццё, а здароўе – неацэннае шчасце ў жыцці кожнага чалавека. Таксама падчас мерапрыемства урач-інфекцыяніст Смаргонскай ЦРБ Мілаш Наталля Юр'еўна правяла гутарку з вучнямі на тэму здаровага ладу жыцця, адмова ад ужывання тытуню, алкаголю і наркотыкаў.

 

 

 

Падобныя публікацыі