г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Бібліятэка сустракае сяброў

0

   27 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “Бібліятэка сустракае сяброў”, на якую завіталі вучні 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Смаргонь”. У ходзе гутаркі дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, пачулі пазнавальную гісторыю пра тое, як кнігі атрымалі свой дом, пазнаёміліся з фондам, з правіламі чытача бібліятэкі, з красачнымі выставамі. Асаблівую цікавасць школьнікаў выклікала фотазона і выстава, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першакласнікі таксама выказалі жаданне далучыцца да агульнаабласной акцыі “Рисуем Победу вместе”, якая пачала дзейнічаць ў нашай бібліятэцы з 1 красавіка.

  Падчас сустрэчы школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне “В сказочной стране”, конкурсах “Доскажи словечко”, “Путаница”, адгадвалі загадкі, успаміналі любімыя фразы герояў літаратурных твораў, дэманструючы цудоўнае веданне казак і любімых кніг.

 

 

Падобныя публікацыі