г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Береги свой дом, свою планету

0

   26 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося чарговае лялечнае онлайн-прадстаўленне “Береги свой дом, свою планету”, прысвечанае экалагічнай тэме у рамках рэалізацыі ініцыятывы “Организация среды для преодоления социальной изолированности детей с инвалидностью, через создание кукольного театра “Праменьчык” у рэжыме онлайн у гарадской дзіцячай бібліятэцы”, якую дапамагла здзейсніць Смаргонская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у рамках праекта Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь”. Партнёрамі ініцыятывы выступілі дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” і дзяржаўная ўстанова адукацыі “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

   З уступным словам на мерапрыемстве выступіла дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Зоя Андрэеўна Дурэйка.

   На лялечнае прадстаўленне былі запрошаны вучні 2 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №5”. Удзельнікі літмантажа: Роман Даша, Мошнікава Віялета, Цішчанка Кацярына, Пачкоўскі Максім і Шаўлюк Ангеліна чыталі вершы пра прыгажосць роднай прыроды і паказалі сцэнку “Как дети  Королеву Мусора перевоспитали”.

   Вядучая нагадала, як трэба адносіцца да прыроды, берегчы яе. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гумарыстычнай гульні “Видели-видели”, пытанні якой выклікалі ўсмешку і стваралі вяселы настрой. Сапраўдным ручаём лілася песня “Журчат ручьи” у выкананні Счаснай Надзеі, вучаніцы 7 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №5”. Лялечны тэатр “Праменьчык” паказаў рускую народную  казку “Теремок” у онлайн рэжыме з удзелам Зуеўскай Юліяй і дзецьмі з інваліднасцю з Смаргонскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 

  

  

 

Падобныя публікацыі