Береги свой дом, свою планету
4 чэрвеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося лялечнае он-лайн прадстаўленне “Береги свой дом, свою планету”, прысвечанае экалагічнай тэме у рамках Дня энэргіі. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з летняга аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №5”. Удзельнікі літмантажа: Роман Даша, Мошнікава Віялета, Цішчанка Кацярына, Пачкоўскі Максім і Шаўлюк Ангеліна чыталі вершы пра прыгажосць роднай прыроды і паказалі сцэнку “Как дети Королеву Мусора перевоспитали”.
Вядучая нагадала, як трэба адносіцца да прыроды, берагчы яе. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гумарыстычнай гульні “Видели-видели”, пытанні якой выклікалі ўсмешку і стварылі вяселы настрой. Лялечны тэатр “Праменьчык” прадставіў рускую народную казку “Теремок”.