г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Давайце знаёміцца – кніга!

0

   У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” з 23 па 29 лістапада для вучняў 1-х класаў УА “Сярэдняя школа № 7” праходзілі экскурсіі “Давайце знаёміцца – кніга!” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”. Бібліятэкар чытальнай залы Ж.Л.Карасевіч у гульнёвай форме пазнаёміла дзяцей з аддзеламі бібліятэкі, расказала аб правілах карыстання бібліятэкай і аб абавязках чытачоў. Пры дапамозе літаратурных віктарын, конкурсаў, загадак дзеці даведаліся, што такое бібліятэка і як жывуць кнігі ў гэтым чароўным кніжным доме. Дзецям вельмі спадабалася казка “Кот, Петух и Лиса” ў выкананні лялечнага тэатра. Затым дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай дзіцячых кніг і часопісаў.

 

   

Падобныя публікацыі