г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Давайце знаёміцца – кніга!

0

   19 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “Давайце знаёміцца – кніга!”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Вядучая пазнаёміла выхаванцаў дзіцячага садка з дзейнасцю бібліятэкі, правіламі паводзін у бібліятэцы, з растаноўкай літаратуры для іх узросту. Цікава і карысна прайшла інтэрактыўная казачная віктарына “Чароўны свет казак” на працягу якой дзеці з задавальненнем падарожнічалі па народных і аўтарскіх казках і паказалі добрую эрудыцыю. З дапамогай чароўнай кветачкі дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе загадак. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі лялечнага тэатра “Праменьчык” прадэманстравалі беларускую народную казку “Пшанічны каласок”.

 

 

 

Падобныя публікацыі