г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Давайте знакомиться - книга

0

27 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “Давайце знаёміцца – кніга!”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. Вядучая пазнаёміла дзяцей з дзейнасцю бібліятэкі, правіламі паводзін у бібліятэцы і з растаноўкай кніг для іх узросту. Цікава і карысна прайшла інтэрактыўная казачная віктарына “У свеце казак”, на працягу якой дзеці з задавальненнем падарожнічалі па народных і аўтарскіх казках і паказалі добрую эрудыцыю. У заключэнні мерапрыемства ўдзельнікі лялечнага тэатра “Праменьчык” выступілі перад чытачамі з інсцэніроўкамі казак “Две книжки” і “Кот, петух и лиса”.

Падобныя публікацыі