г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Дзейнічаем разам

0

   29 мая ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка» адбыўся прэс-тур «Дзейнічаем разам» праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. З уступным словам на мерапрыемстве выступіў старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Генадзій Паўлавіч Бычко. Дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» Зоя Андрэеўна Дурэйка прадэманстравала электронную прэзентацыю аб рэалізацыі ініцыятывы «Арганізацыя асяроддзя для пераадолення сацыяльнай ізаляванасці дзяцей з інваліднасцю праз стварэнне лялечнага тэатра «Праменьчык» у рэжыме онлайн у гарадской дзіцячай бібліятэцы», адказала на пытанні журналістаў.

  Дзякуючы ініцыятыве з дапамогай відэа-канферэнц сувязі дзеці з інваліднасцю ў чарговы раз змаглі прыняць удзел у пастаноўцы лялечнага тэатра, не выходзячы з дому.

   Падчас онлайн-прадстаўлення дзеці падарожнічалі ў загадкавы і чароўны свет казак. Літмантаж на тэму казак здзейснілі вучні УА «Сярэдняя школа №5» і «Сярэдняя школа №7». Прысутныя школьнікі і онлайн-удзельнікі адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны «В сказочной стране». З «Ларца дабрыні» дзеці і госці мерапрыемства атрымалі маляўнічыя флаеры з назвамі добрых учынкаў.

   У выступленні лялечнага тэатра з казкай «Кот, петух и лиса» ролі казачных герояў сумесна з удзельнікамі тэатра Шаўлюк Ангелінай, Цішчанка Кацярынай, Мошнікавай Віялетай, Ціцяк Арынай, Роман Дар’яй агучвалі дзеці са УА «Смаргонскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

 

  

 

Падобныя публікацыі