г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Яки гэта цуд, родная мова

0

26 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа “Які гэта цуд, мова родная мая”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. За мудрым, вечным і родным словам у бібліятэку прыйшлі вучні 2 “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. Мэтай мерапрыемства стала далучэнне дзяцей да беларускай мовы і рэклама чытання беларускай кнігі. На пачатку сустрэчы вядучая пазнаёміла прысутных з цікавай гісторыяй свята. Госці акунуліся ў творы беларускіх аўтараў Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча, І. Муравейкі, Г. Аўласенкі і інш. Найбольш захапляльным і цікавым этапам мерапрыемства стала інтэрактыўная віктарына “Не хавайцеся ад беларускага” і выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” з казкай Якуба Коласа “Зайкава хатка”.
Мерапрыемства прайшло ў рамках праекта “Беларуская кніга і лялечны тэатр”, прысвечанага Году малой радзімы.

Падобныя публікацыі