ЛЕГЕНДАрная Смаргоншчына
18 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася краязнаўчая гадзіна “ЛЕГЕНДАрная Смаргоншчына”, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. На мерапрыемства завіталі вучні 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №5”. З дапамогай электроннай прэзентацыі “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына” прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа ў архітэктурна-гістарычнае мінулае Смаргонскага краю, даведаліся аб гісторыі храмаў, замкаў, сядзіб, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна, прыгадалі некаторыя легенды, звязаныя з гэтымі мясцінамі.