г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Лета з кнігай

0

У філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка» былі падведзены вынікі конкурсу летняга чытання «Лета з кнігай». 17 верасня супрацоўнікі філіяла наведалі 2 «В» клас ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Смаргонь», каб павіншаваць пераможцаў конкурсу. З чэрвеня па верасень у бібліятэцы не змаўкалі дзіцячыя галасы, павялічваліся спісы кніг, прачытаныя дзецьмі. Былі аформлены кніжныя выставы «Летнее книжное путешествие » і «Да ведаў з кнігай і бібліятэкай». Прайшлі розныя мерапрыемствы ў рамках конкурсу летняга чытання. Маленькія чытачы даведаліся нешта новае і цікавае, перажылі з героямі твораў розныя прыгоды, расказалі пра кнігі, якія ім найбольш спадабаліся. За любоў да чытання і кнігі пераможцам конкурсу былі ўручаны дыпломы і невялікія падарункі: Радзевіч Марыя - першае месца, Царык Аляксандра - другое, Мамай Валерыя - трэцяе. Спецыяльныя дыпломы за сяброўства з кнігай атрымалі Захарыч Мікалай, Шапуцька Максім, Сержан Цімафей.

Падобныя публікацыі