г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Любім і шануем родную беларускую мову

0

   18 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося літаратурнае падарожжа “Любім і шануем родную беларускую мову”, прысвечанае Міжнароднаму дню родай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Мэтай свята стала далучэнне дзяцей да беларускай мовы. На пачатку сустрэчы вядучая пазнаёміла выхаванцаў дзіцячага сада з бібліятэкай. Пасля госці на вясёлым цягнічку здзейснілі падарожжа па чароўнай краіне, спыняючыся на разнастайных цікавых і пазнавальных прыпынках. На прыпынку “Ветлівыя словы” дзеці вучыліся выкарыстоўваць словы прывітання, удзячнасці і падзякі. “Павучальны прыпынак” пазнаёміў іх са знакамітым беларускім першадрукаром Ф. Скарынай. На “Гульнёвым прыпынку” гасцей чакалі забавы “Пазнай жывёл па апісанні”, “Птушкі ляцяць”, а прыпынак “Адгадай-ка” прапанаваў успомніць беларускія народныя казкі. На “Загадкавым прыпынку” дзеці адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Чароўны свет загадак”. “Казачны прыпынак” запрасіў гасцей на драматызацыю беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і ліса” ў выкананні лялечнага тэатра “Праменьчык”.

   Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў свяце, стараліся размаўляць на беларускай мове, чыталі вершы на роднай мове. Менавiта такiя святы даюць матывацыю дзецям любiць i паважаць, разумець i шанаваць мову сваёй Радзiмы.

 

 

 

Падобныя публікацыі