г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Наша малая радзіма

0

8 чэрвеня супрацоўнікі філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» прымалі ў чытальнай зале атрад школьнікаў з лагера адпачынку ДУА «Сярэдняя школа №1». Для іх было падрыхтавана віртуальнае падарожжа па датах краязнаўчага календара Смаргоншчыны пад назвай «Наша малая радзіма». Школьнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі сваёй малой радзімы і цікавымі фактамі з гісторыі Смаргоншчыны. Слайды электроннай прэзентацыі паведалі пра людзей, якія праславілі наш край, юбілеі якіх адзначаюцца ў гэтым годзе. Не абыйшлося і без невялікай забаўляльнай мультпраграмы.

 

    

Падобныя публікацыі