г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Нашай Радзіме гатовы служыць

0

   У філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” напярэдадні свята Дня абаронцаў Айчыны сабраліся вучні 8 “Б” і 10 класаў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні” пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук Расціслава Сцяпанавіча Шчаснага. На краязнаўчую гадзіну “Нашай Радзіме гатовы служыць” запрасілі старшыню раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі саюз афіцэраў Гайваронцава Генадзя Іванавіча, падпалкоўніка запаса. Пра гісторыю свята расказала бібліятэкар чытальнай залы Курмель Наталля Сяргееўна. На адным дыханні праходзіла гэта сустрэча. Вучні слухалі старонкі гісторыі сваёй Айчыны: гісторыю ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Смаргоншчыны, пра воінаў інтэрнацыяналістаў, у тым ліку ўдзельнікаў Кубінскіх падзей пад час Карыбскага крызісу, дзе прынялі ўдзел ракетчыкі са Смаргоні. Чырвонай лініяй гучала думка, што толькі намаганнямі кожнага чалавека можна мацаваць мір, а грамадска-патрыятычныя пачуцці фарміруюцца з дзяцінства, выдатнай вучобай і добрасумленнай працай на карысць Радзіме. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу па тэме мерапрыемства. У выкананні вучняў гучалі цудоўныя песні і вершы, як віншаванне гасцям і ўсім прысутным у зале.

Падобныя публікацыі