Нашай Радзіме гатовы служыць
23 лютага да Дня абаронцаў Айчыны ў філіял «Рённая дзіцячая бібліятэка» запрасілі вучняў 8 «Б» і 11 «Б» класаў УА «Сярэдняя школа №1» пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук Р.С. Шчаснага.
На краязнаўчай гадзіне «Нашай Радзіме гатовы служыць», прысвечанай 100-годдзю беларускай арміі, адбылася сустрэча са старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Г.І. Гайваронцавым, падпалкоўнікам запаса.Вучні пазнаёміліся з гісторыяй ваенных фарміраванняў на тэрыторыі Смаргоншчыны, даведаліся пра воінаў інтэрнацыяналістаў, у тым ліку пра воінаў Кубінскіх падзей падчас Карыбскага крызісу, дзе прынялі ўдзел ракетчыкі са Смаргоні.
Для гасцей мерапрыемства прагучалі песні і вершы ў выкананні вучняў, а таксама для іх была падрыхтавана кніжная выстава.