г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Нязгасны агонь духоўнай кнігі

0

   У гэтым годзе Дзень праваслаўнай кнігі праходзіць пад назвай “Дзеля братоў маіх: першадрукар і асветнік Іван Фёдараў” і прысвечаны 455-годдзю выхаду ў свет першай друкаванай і дакладна датаванай кнігі Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца “Апостал” (1564 год).

  14 сакавіка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” была арганізавана сустрэча навучэнцаў 7 класа УА “Сярэдняя школа №1” са святаром Смаргонскага храма, айцом Аляксандрам пад назвай “Нязгасны агонь духоўнай кнігі”.

   Айцец Аляксандр адзначыў, што святкаванне Дня праваслаўнай кнігі заклікана вырашаць не толькі пытанні ўласна рэлігійнага характару. У гэты дзень, беручы ў рукі духоўную кнігу, людзі звяртаюцца тварам да гісторыі сваёй дзяржавы, да гісторыі і ролі царквы ў яго станаўленні і развіцці.

   Напрыканцы мерапрыемства айцец Аляксандр падарыў бібліятэцы кнігі, а дзецям - абразкі Сукневіцкай Божай Маці, расказаў гісторыю яе цудоўнага з'яўлення на Смаргоншчыне.

 

 

 

 

 

Падобныя публікацыі