г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

ПАЧЫТАЕМ, ПАГУЛЯЕМ, ЧАС З КАРЫСЦЮ ПРАВЯДЗЁМ

0

23 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся мультымедыйна-гульнёвы калейдаскоп “Пачытаем, пагуляем, час з карысцю правядзём”, прысвечаны Міжнароднаму дню анімацыі. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Супрацоўнікі філіяла ў гульнёвай форме пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй стварэння мультфільмаў, расказалі, чаму яны называюцца анімацыяй. Дзеці атрымалі пазітыўны зарад эмоцый падчас падарожжа ў краіну Мультляндзію. Тут яны праявілі свае веды і адказалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “Угадай мультфильм по кадру” і “Из песни слов не выкинешь”, прынялі ўдзел у гульні “Волшебные предметы”.
Лялечны тэатр “Праменьчык” парадаваў дзяцей пастаноўкай рускай народнай казкі “Пёс и Лиса” і інсцэніроўкай казкі “Курочка Ряба на новый лад”.

Падобныя публікацыі