г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Падарожжа ў свет птушак

0

   28 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экалагічная гульня-віктарына “Падарожжа ў свет птушак” для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5”, якія наведваюць аздараўленчы лагер падчас канікулаў.

   Вядучыя расказалі юным чытачам пра гісторыю ўзнікнення Дня птушак і яго задачах.З дапамогай электроннай прэзентацыі “Свет птушак” паведамілі цікавыя звесткі пра некаторых пярнатых, пазнаёмілі з  птушкай 2018 года ў Беларусі, якой названы чорнагаловы шчыгол. Дзеці слухалі вершы пра пярнатых, адгадвалі загадкі, звязаныя з птушкамі. Акрамя таго яны прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Загадкавы свет птушак”, а таксама ў інтэрактыўнай гульні“Птушкі ў казках”, праявілі свае веды ў конкурсе “Падскажы слоўца”, былі ўважлівымі падчасвясёлайгульні “Злёт птушак”. Напрыканцы мерапрыемства школьнікі разам з вядучай склалі памятку “Правілы сяброў прыроды”.

   Увазе юных чытачоў таксама была прадстаўлена яркая кніжная выстава“Птушкі – мае сябры”.

 

 

   

Падобныя публікацыі