Памяць вогненных гадоў
8 мая напярэдадні Дня Перамогі ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся ўрок патрыятызму “Памяць вогненных гадоў”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 “А” класа УА “Сярэдняя школа №5”. Вядучыя расказалі прысутным аб піянерах-героях, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі і паказалі слайды электроннай прэзентацыі. Коля Гойшык, Пеця Клыпа, Алег Альхоўскі, Люся Герасіменка, Зіна Партнова, Марат Казей, Валодзя Шчарбацэвіч, Саша Барадулін, Лёня Голікаў – сёння мы вучымся ў іх самаахвярнай любові да Радзімы, смеласці і годнасці, мужнасці і стойкасці. На мерапрыемстве прагучалі вершы вядомых беларускіх паэтаў аб вайне: В.Шымука, М.Танка, П.Панчанкі, А.Вярцінскага. Эпіграфам мерапрыемства сталі радкі: “Слава Вам, адважныя салдаты самай страшнай і святой вайны!”