г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

По сказочным тропинкам

0

   16 ліпеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося падарожжа ў краіну казак “По сказочным тропинкам”, якое было праведзена ў рамках конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай”. На мерапрыемства завіталі дзеці са школьнага аздараўленчага лагера ДУА “ВПК Смаргонскі яслі-сад – пачатковая школа”. Разам з вядучымі школьнікі ўспаміналі казкі і любімых казачных герояў, адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны, прымалі актыўны ўдзел у вясёлых гульнях. Лялечны тэатр “Праменьчык” парадаваў дзяцей інсцэніроўкай казак “Кот, петух и лиса” і “Заюшкина избушка”. Падчас мерапрыемства школьнікі даведаліся шмат новага і цікавага, а галоўнае адпачылі разам з казкай. Актыўнасць удзельнікаў свята лішні раз пацвердзіла, што дзеці вельмі любяць чытаць казкі і добра ведаюць іх змест.

 

 

 

Падобныя публікацыі