г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Подвиг. Трагедия. Память.

0

   4 красавіка ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” завіталі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” на выставу-прагляд “Подвиг. Трагедия. Память”, прысвечаную 75-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава складаецца з наступных раздзелаў: “Дорогами войны, маршрутами Победы”, “Есть память, которой не будет забвения, и слава, которой не будет конца”, “Вспомним героев священной войны”. Знаёмства з выставай і прадстаўленымі на ёй творамі дапаможа маленькім чытачам паглыбіць веды аб гісторыі роднай краіны, спрыяе выхаванню ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.

   Аб трагедыі вайны сведчаць фотаздымкі, якія бібліятэка атрымала ў свой фонд разам з камплектам “Великая Отечественная война. Урок памяти”. Здымкі дзяцей з архіваў фотахронікі БелТА і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы вайны, сталі асновай фотазоны, арганізаванай побач з выставай.

   З 1 красавіка біліятэка прыняла ўдзел у агульнаабласной акцыі “Рисуем Победу вместе”. Ля фотазоны размешчана скрыня, куды дзеці могуць апусціць свае малюнкі на тэму Перамогі. Пазней на аснове дзіцячых малюнкаў будзе зроблена тэматычная выстава. Выхаванцы дзіцячага сада таксама выказалі жаданне прыняць удзел у патрыятычнай акцыі.

 

 

 

Падобныя публікацыі