г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Птицы – наши друзья

0

   Першы дзень вясны ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адзначылі экалагічным дыліжансам “Птицы – наши друзья”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 2 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. Бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх чытачоў з разнастайнасцю і жыццядзейнасцю птушак, паказалі вялікае значэнне іх у прыродзе і ў жыцці чалавека, павышалі цікавасць да прыроды роднага краю. Дзеці слухалі вершы пра пярнатых, адгадвалі загадкі, звязаныя з птушкамі. Акрамя таго яны прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Загадкавы свет птушак” і ў інтэрактыўнай гульні “Птушкі ў казках”. Лялечны тэатр “Праменьчык” запрасіў гасцей на прагляд казкі Валерыя Кастручына “Кто в лесу будит солнце?”. Была прадстаўлена яркая кніжная выстава “Птушкі – мае сябры”.

 

 

 

Падобныя публікацыі