г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Прыступки у свет роднай прыроды

0

4 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся відэа-экалагічны часопіс “Прыступкі ў свет роднай прыроды” у рамках праекта “Беларуская кніга і лялечны тэатр” да Году малой радзімы. Мэта праекта: выклікаць у маленькіх чытачоў пачуццё пашаны да беларускай кнігі як скарбонкі духоўных каштоўнасцей. На мерапрыемства завіталі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Дзеці здзейснілі цікавае і пазнавальнае падарожжа ў свет роднай прыроды. Вядучыя дапамаглі дзецям лепш зразумець, што такое прырода, якія жывёлы, птушкі і насякомыя жывуць у лесе, пазнаёмілі з правіламі паводзін у лесе і ля вадаёмаў. У ходзе падарожжа дзеці удзельнічалі ў гульнях “Назаві адным словам”, “Так ці не” і праглядзелі відэафільм “Прырода Беларусі”. З дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Чароўны свет загадак” адгадвалі загадкі пра прыроду. Гучалі вершы сучасных беларускіх пісьменнікаў І. Муравейкі, Г. Аўласенкі. Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў з інсцэніроўкай верша-скаргі бярозкі М. Батурынай і казкай Якуба Коласа “Зайкіна хата”.

Падобныя публікацыі