г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Святло дабрыні

0

   3 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Міжнароднага дня інвалідаў адбылася гульнёва-творчая майстэрня “Святло дабрыні”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці”, а таксама вучні 4 “А” класа УА “Сярэдняя школа №5”. З дапамогай тэхналогіі “Відэаканферэнцыя” у свяце прымалі актыўны ўдзел дзеці з ДУА “Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”.

Дзеці здзейснілі падарожжа па казачнаму гораду майстроў, пазнаёміліся з выставай творчых работ удзельніцы клуба “Школа міласэрнасці” Юліі Зуеўскай.

  Часцінкай сваёй душы прыйшла падзяліцца з юнымі чытачамі рамеснік Беларусі, народны майстар-умелец Людміла Вікенцьеўна Зянько. Майстар паведаміла дзецям цікавыя звесткі з гісторыі стварэння лялек, расказала пра ролю, якую яны адыгрывалі ў жыцці беларусаў; прадставіла дзецям свае работы: народныя тэкстыльныя лялькі; правяла майстар-клас па вырабу лялькі-мотанкі; расказала пра тэхналогію прыгатавання мыла ручной работы.

  Дзеці задавалі майстру пытанні, удзельнічалі ў гульні “Цветик-семицветик”, з дапамогай якой прыгадалі народныя прыказкі пра працу і дзеці растлумачвалі іх сэнс.

  На памяць аб мерапрыемстве народнаму майстру падаравалі буклет “10 заповедей мастера”, а Юлію Зуеўскую ўзнагародзілі дыпломам “Мастер – золотые руки”. Напрыканцы мерапрыемства лялечны тэатр “Праменьчык” парадаваў дзяцей казкай “Три поросёнка”.

  Сустрэча адблася яркай і запамінальнай. А ўсмешкі на тварах, радасць і зацікаўленасць дзяцей – гэта самая высокая адзнака праведзенага мерапрыемства.

 

 

 

 

Падобныя публікацыі