г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Тыдзень дзіцячай кнігі

0

  З 25 па 30 сакавіка традыцыйна адзначаецца Тыдзень дзіцячай кнігі. Уфіліяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” ён праходзіць пад дэвізам “Хорошая книга – твой друг на всю жизнь”.

  25 сакавіка цыкл мерапрыемстваў адкрыласустрэча з самымі юнымі чытачамі. На свята былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята “Книжкины именины”, якое ўпершыню святкавалі ў далёкім 1943 годзе. Гасцей мерапрыемства сустракала Каралева Кніг, якая падрыхтавала для іх разнастайныя гульні, конкурсы і віктарыны. Дзяцей чакалі вясёлыя прыгоды, падарожжа па старонках літаратурных казак.

  26 сакавіка адбылася літаратурна-гульнёвая праграма “В мире сказок”на якую завіталі выхаванцы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Каралева Кніг прапанавала дзецям прайсціся чароўнымі сцяжынкамі народных і літаратурных казак. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны “В сказочной стране”.На літаратурным аукцыёне «Чей предмет, из какой книги?» з поспехам дапамаглі Каралеве Кніг адгадаць усе казачныя прадметы з чароўнага куфэрка і вярнулі іх назад у казку, беспамылкова знайшлі памылкі ў назвах казак.

 Прыемным сюрпрызам для дзяцей стала выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” з інсцэніроўкай басні С. Ільіна “Дзве кніжкі” і драматызацыяй рускай народнай казкі “Заюшкина избушка”.

  Мерапрыемтствы атрымаліся пазнавальнымі і цікавымі, дзеці актыўна ўдзельнічалі конкурсах і віктарынах, радаваліся сваім правільным адказам, шчырымі апладысментамі дзякавалі артыстам лялечнага тэатра.

 

 

 

Падобныя публікацыі