г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Тыдзень дзіцячай кнігі ...

0

   26 сакавіка ў першы дзень вясновых канікул і першы дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» прыйшлі дзеці са школьнага аздараўленчага лагера «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні». Для іх была падрыхтавана мультымедыйная гадзіна. Дзеці пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй «Евгений Чарушин – писатель знакомый с детства» і прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне па творчасці пісьменніка. Адбыўся прагляд мультфільма па творы Я.Чарушина і прапанавана падборка з розных мультфільмаў.

   27 сакавіка філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» сумесна з тэатрам-студыяй «Ровесник» пад кіраўніцтвам Скаскевіч Галіны Францаўны ў актавай зале ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Смаргоні» правялі Дзень тэатра. Для вучняў і іх бацькоў быў пастаўлены спектакль «Церамок» па творы знакамітага дзіцячага пісьменніка С.Я.Маршака. Перад пачаткам спектакля была паказана электронная прэзентацыя аб жыцці і творчасці пісьменніка. Хочацца адзначыць, што і гледачамі, і артыстамі былі вучні малодшых класаў гэтай школы. Мерапрыемства стала сапраўдным святам тэатра.

     У гэты ж дзень бібліятэку наведалі вучні з школьнага аздараўленчага лагера ДУА «Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа». «Падарожжа па бібліятэчнай горадзе» так называлася праведзеная экскурсія па бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання кнігай і бібліятэкай. Бібліятэкары расказалі пра цікавыя кнігі, пра тое, як іх можна знайсці на стэлажах і ў скрынях для выбару. Даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, разгледзелі энцыклапедыі, газеты і часопісы. Спецыялісты расказалі, што па бібліятэцы можна падарожнічаць і віртуальна з дапамогай электроннай прэзентацыі, паглядзець цікавыя мультфільмы на вялікім экране, скарыстацца размнажальнай тэхнікай і пагуляць у гульні на камп’ютары.

   Таксама ў чытальнай зале філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» для вучняў аздараўленчага лагера ДУА «Гімназія г.Смаргоні» была падрыхтавана мультымедыйная гадзіна. Дзеці пазнаёміліся з электроннай прэзентацыяй «Яўген Чарушин – пісьменнік знаёмы з дзяцінства» і інтэрактыўнай віктарынай па творчасці пісьменніка. Адбыўся прагляд мультфільма па творы Я.Чарушина.

   28 сакавіка ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» прайшоў дзень прыроды. Бібліятэкары прапаноўвалі наведвальнікам кнігі аб прыродзе, аб жывёлах і птушках. У чытальнай зале была падрыхтавана электронная прэзентацыя «Пясняр рускай прыроды» да 145-годдзя з дня нараджэння пісьменніка М. Прышвіна. На мерапрыемстве пабывалі атрады з лагераў адпачынку ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні» і ДУА «Гімназія г.Смаргоні». Дзеці праглядзелі два відэасюжэты, знятыя па творах М.Прышвіна «Лесной хозяин»  і «Ежик», а таксама іншыя мультфільмы пра жывёл.

   29 сакавіка ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» школьнікам лагера «Сонейка» ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні» была паказана электронная прэзентацыя «Сяргей Міхалкоў - дзецям». Слайды прэзентацыі пазнаёмілі дзяцей з жыццём і творчасцю пісьменніка. Прысутныя праглядзелі мультыплікацыйныя фільмы «Басни Сергея Михалкова», «Дядя Стёпа – милиционер» і інш, а таксама прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці С. Міхалкова.

    30 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» наведалі вучні з аздараўленчага лагера «Непаседы» з «Вучэбна-педагагічнага комплексу Смаргонскі яслі-сад-пачатковая школа»,  для якіх адбылася экскурсія па бібліятэцы пад назвай «Падарожжа па бібліятэчным горадзе».

 

 

   

 

Падобныя публікацыі