г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Тыдзень дзіцячай кнігі "У кніг не бывае канікул"

0

   19 сакавіка ў актавай зале УА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”, у межах Года малой радзімы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “У кніг не бывае канікул”. Супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрасілі на свята вучняў 7-8 класаў школ горада.

   Ганаровымі гасцямі мерапрыемства ў гэтым годзе сталі: вядомы беларускі пісьменнік, гісторык, паэт, аўтар больш за 30 кніг – Уладзімір Аляксеевіч Арлоў і вядомы перакладчык Ігар Барысавіч Крэбс.

   Пад песню “Спадчына” вучні ў выглядзе “жывых кніг” – вокладак твораў Арлова, пазнаёмілі прысутных з яго творчасцю. У. Арлоў і І. Крэбс, у сваю чаргу, не толькі расказалі пра сябе і свае творы, але і ў інтэрактыўнай форме правялі з залам віктарыны і літаратурныя гульні, шчодра ўзнагароджваючы пераможцаў.

   Падчас свята ў зале прагучалі вершы і песні на словы класікаў беларускай літаратуры Я. Коласа, Р. Барадуліна, верш нашага земляка А. Цяжкага  “Мілы край мой, Смаргоншчына – маці…”.

   Вядучыя запрасілі адзначыць свята кнігі на працягу вясенніх канікул у бібліятэкі горада, дзе наведвальнікаў чакае шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Падобныя публікацыі