У госці да добрай кнігі
26 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “У госці да добрай кнігі” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”. На мерапрыемства завіталі вучні 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №5”. Падчас гутаркі дзеці даведаліся, што такое бібліятэка, колькі захоўваецца тут кніг, пазнаёміліся з правіламі чытача бібліятэкі, а таксама пачулі цікавую пазнавальную гісторыю пра тое, як кнігі атрымалі свой дом. У школьнікаў у чытальнай зале выклікалі цікавасць разнастайныя дзіцячыя часопісы, энцыклапедыі, ілюстраваныя даведнікі для малодшых школьнікаў.
Падчас мерапрыемства вучні адгадвалі загадкі, расказвалі пра свае любімыя кнігі, удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне “В сказочной стране”. Напрыканцы мерапрыемства перад школьнікамі выступіў лялечны тэатр “Праменьчык” з казкай “Кот, Петух і Ліса”. Усе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія пачастункі.