г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

У госці да добрых кніг

0

   26 сакавіка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі супрацоўнікі філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” правялі свята кнігі “У госці да добрых кніг”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні з аздараўленчага лагера УА “Сярэдняя школа №5”.  Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў і паэтаў, якія ў 2018 годзе святкуюць юбілей. З нагоды 105-годдзя з дня нараджэння вядомага дзіцячага паэта Сяргея Міхалкова вядучыя запрасілі дзяцей паслухаць яго вершы і прапанавалі гульні на паэтычнай пляцоўцы “Кроплі звонкія вершаў”, а лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў з казкай “Три поросенка”, якую пераклаў С.Міхалкоў з англійскай мовы. Была аформлена кніжная выстава “В мире добрых сказок Сергея Михалкова”.

   У першы дзень Тыдня ў дзіцячай бібліятэцы было шматлюдна, звычайную цішыню парушалі смех, шум, гучныя дзіцячыя галасы.

   На памяць аб гэтым дні засталіся яркія фотаздымкі ля выставы, прысвечанай Году малой радзімы.

 

 

 

Падобныя публікацыі