г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

У кніг не бывае канікул

0

    22 сакавіка ў актавай зале ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага” супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правялі ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “У кніг не бывае канікул”.

  Стала добрай традыцыяй запрашаць на свята літаратараў, музыкантаў, знакамітых людзей горада і раёна. Не стала выключэннем і гэтае свята кнігі. Да дзяцей завітаў наш зямляк, пісьменнік і публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Аркадзь Трафімавіч Жураўлёў.

   2018-2020 гады абвешчаны на Беларусі Годам малой радзімы і каму, як не нашаму земляку, таленавітаму пісьменніку, пазнаёміць чытачоў з цудоўнымі творамі аб кутках Смаргоншчыны, Мядзельшчыны, Маладзечаншчыны.

  Падчас вясновых канікул кожны дзень у бібліятэцы будуць праходзіць цікавыя мерапрыемствы, дзе мы чакаем вас.

 

 

 

 

Падобныя публікацыі