г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Вучыся быць здаровым

0

3 снежня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбылася сустрэча з урачом-інфекцыяністам Мілаш Н.Ю. пад назвай “Вучыся быць здаровым”, прысвечаная Сусветнаму дню прафілактыкі СНІДу. У зале прысутнічалі вучні 8 “Б” класа ДУА “Гімназія г. Смаргоні” і 9 ”А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Не памірайце ад невуцтва”. З уступным словам і аглядам прадстаўленай літаратуры выступіла бібліятэкар чытальнай залы Курмель Н.С.
Мілаш Н.Ю. у даступнай форме паведаміла вучням, што такое СНІД, як ім можна захварэць і як берагчыся, каб быць заўсёды здаровым. Гутарка адбылася вельмі змястоўнай. Дзеці даведаліся, ці можна заразіцца ад модных цяпер татуіровак, пра сучасныя экспрэс-тэсты і многае іншае. Урач-інфекцыяніст з задавальненнем адказала на пытанні прысутных.

Падобныя публікацыі