Вада – аснова жыцця
21 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла экалагічная віктарына “Вада – аснова жыцця” прымеркаваная да Сусветнага дня мора. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5”. Вядучая расказала аб гісторыі ўзнікнення гэтага незвычайнага свята, вяла размову аб знакамітых марскіх першаадкрывальніках, аб безабаронных і небяспечных насельніках марскіх глыбінь.
Дзеці, якія былі на адпачынку летам на моры з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі і расказалі як трэба берагчы гэта багацце – ваду.
Прысутныя з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарынах: “Реки, озёра, моря и океаны”, “Знаете ли вы?” і “ Верите ли вы, что…”. Напрыканцы мерапрыемства адбылося віртуальнае падарожжа па марах. Дзеці паглядзелі ўрыўкі з навуковых відэаролікаў аб Чорным, Баранцавым і Японскім марах, адкрылі для сябе цікавы і загадкавы свет марской флоры і фаўны.