г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Венок из сказок

0

   21 лютага ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка» адбылося лялечнае онлайн-прадстаўленне «Венок из сказок» у рамках рэалізацыі ініцыятывы «Арганізацыя асяроддзя для пераадолення сацыяльнай ізаляванасці дзяцей з інваліднасцю праз стварэнне лялечнага тэатра «Праменьчык» у рэжыме онлайн у гарадской дзіцячай бібліятэцы». Гэта мерапрыемства бібліятэкарам дапамагла здзейсніць арганізацыя-заяўнік Смаргонская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Партнёрамі ініцыятывы выступілі дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

   З уступным словам на мерапрыемстве выступіў старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Генадзь Паўлавіч Бычко. Прывіталі ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктар дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» Зоя Андрэеўна Дурэйка, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Смаргонскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» Мелюк Ала Станіславаўна.

   Падчас онлайн-прадстаўлення дзеці падарожнічалі ў загадкавы і чароўны свет казак. Літмантаж на тэму казак здзейснілі вучні УА «Сярэдняя школа №5» і «Сярэдняя школа №7». Прысутныя школьнікі і онлайн-удзельнікі адказвалі на пытанні інтэрактыўнай віктарыны «В сказочной стране». З «Ларца дабрыні» дзеці атрымалі маляўнічыя флаеры з назвамі добрых учынкаў.

   У выступленні лялечнага тэатра з казкай «Кот, петух и лиса» ролі казачных герояў сумесна з удзельнікамі тэатра Шаўлюк Ангелінай, Цішчанка Кацярынай, Мошнікавай Віялетай, Ціцяк Арынай, Роман Дар’яй, Пачкоўскім Максімам агучвалі Рабцэвіч Раман, Зуеўская Юлія і дзеці са «Смаргонскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».

 

       

       

        

Падобныя публікацыі