г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Волшебник и друг детей

0

   23 лістапада ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» адбылося пасяджэнне клуба «Краіна казак», на якое былі запрошаны пастаянныя ўдзельнікі, вучні 2 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1». Мерапрыемства пад назвай «Волшебник и друг детей» было прысвечана 110-годдзю таленавітага дзіцячага пісьменніка Мікалая Носава. Яго творчасць мае вялікае значэнне ў дзіцячай літаратуры. Творы Носава для дзяцей напісаны простай і зразумелай мовай. Усе апавяданні і казкі вельмі вясёлыя, смешныя, павучальныя і цікавыя. Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, разгадвалі загадкі і крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны. У канцы мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкія прызы.

 

 

 

Падобныя публікацыі