г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

За горы, за лясы, за шырокія моры

0

   27 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася тэатральная вандроўка “За горы, за лясы, за шырокія моры”, прысвечаная Сусветнаму дню лялечніка ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні з аздараўленчага лагера УА “Сярэдняя  школа №5”. Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі “Мае сябры – лялькі”, вядучыя цікава расказалі пра гісторыю ўзнікнення тэатра лялек, пра розныя тыпы лялечных тэатраў і віды лялек. Дзеці зрабілі неверагоднае падарожжа ў непаўторны і дзівосны свет лялечнага майстэрства. Кожны змог патрымаць у руках пальчатачныя лялькі і паспрабаваць іх вадзіць, гэта дало магчымасць дзецям праявіць свае здольнасці, выдумку, фантазію. Перад школьнікамі выступілі маленькія артысты лялечнага тэатра “Праменьчык“ з казкамі-п’есамі “Теремок” і “Кот, петух и лиса”. Чытачы весела і цікава правялі свой вольны час.

 

   

Падобныя публікацыі