г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Здравствуй, книжный дом!

0

17 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла экскурсія “Здравствуй, книжкин дом!”, удзельнікамі якой былі навучэнцы 1 “В” і 1 “Г” класаў ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Смаргоні”. Вядучыя расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам аб тым, што такое бібліятэка, пазнаёмілі з правіламі карыстання бібліятэкай і афармленнем запісу ў чытальную залу і на абанемент. Школьнікі пазнаёміліся з кніжным фондам: кнігамі і часопісамі для дзяцей. Больш за ўсё іх зацікавілі маляўнічыя энцыклапедычныя выданні, ілюстраваныя слоўнікі пра дыназаўраў, жывёл, насякомых. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства былі прадстаўлены інтэрактыўныя віктарыны, загадкі і конкурсы. Лялечны тэатр “Праменьчык” з дапамогай інсцэніраванай п’есы-казкі “Дзве кнігі” пазнаёміў юных чытачоў з правіламі абыходжання з кнігай і парадаваў школьнікаў пастаноўкай казкі “Кот, петух и лиса”.

Падобныя публікацыі