г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Давайце знаёміцца – кніга!

0
0 200
Добавил: admin Дата: 30 ноя 2017, 06:19

   У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” з 23 па 29 лістапада для вучняў 1-х класаў УА “Сярэдняя школа № 7” праходзілі экскурсіі “Давайце знаёміцца – кніга!” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”.

Мазаіка цікавых кніг

0
0 386
Дадаў: admin Дата: 25 окт 2017, 08:34

   24 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася літаратурная вандроўка “Мазаіка цікавых кніг” для вучняў 2 класа УА “Сярэдняя школа №2”. Вядучая пазнаёміла дзяцей з літаратурай, прысвечанай восеньскай пары. Прагучалі вершы Казіміра Камейшы, Уладзіміра Ягоўдзіка, Івана Муравейкі і інш. Дзеці ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, конкурсе “Загадки о сказочных героях” і гульні “Это я, это я, это все мои друзья”.

 

Кніга - каштоўны скарб чалавека

0
0 278
Дадаў: admin Дата: 14 сен 2017, 05:48

  У межах інфармацыйнага тыдня “Гаворым і чытаем па-беларуску” 12 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася інтэрактыўная віктарына “Кніга - каштоўны скарб чалавека”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №5”.

  Вядучыя правялі віктарыну па творах беларускіх дзіцячых аўтараў, былі прачытаны ўрыўкі з кніг Р.Баравіковай і У.Ліпскага “Пра Бусю, які жыве на Беларусі” і “Прыгоды Нуліка”. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсе прымавак і прыказак, адгадвалі загадкі.

 

  

Інфармацыйны тыдзень «Гаворым і чытаем па-беларуску»

0
0 332
Дадаў: admin Дата: 29 авг 2017, 12:09

Запрашаем вас на мерапрыемствы, якія адбудуцца у межах інфармацыйнага тыдня «Гаворым і чытаем па-беларуску» у бібліятэках дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» з 11 па 17 верасня 2017 года