г. Смаргонь,вул. Танкістаў,6
Будем рады видеть Вас в нашей библиотеке!!!
Самая большая коллекция детской литературы в городе и районе!!!

Экскурсія па бібліятэцы

0

   17 лістапада ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” на экскурсію завіталі школьнікі ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Вядучая ў гульнёвай форме пазнаёміла дзяцей з аддзеламі бібліятэкі, расказала аб правілах карыстання бібліятэкай, аб правах і абавязках чытачоў. Пры дапамозе інтэрактыўнай віктарыны “В сказочной стране”, конкурсаў і загадак дзеці здзейснілі падарожжа па старонках любімых казак. Падчас сустрэчы госці даведаліся пра лялечны тэатр “Праменьчык” і пазнаёміліся з яго казачнымі персанажамі. Усе жадаючыя змаглі паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў лялечнага тэатра. Закончылася мерапрыемства праглядам  мультфільмаў.

 

 

 

Падобныя публікацыі